Расіяне заявілі, што Марыупаль абараняюць каля 4 тысяч украінскіх байцоў
Расіяне заявілі, што Марыупаль абараняюць каля 4 тысяч украінскіх байцоў. Яны ўжо каля месяца вядуць баі ў поўным акружэнні. Гэта марскія пехацінцы, вайскоўцы з палка "Азоў" Нацгвардыі, прадстаўнікі іншых сілавых структур. Украінскі бок пра колькасць удзельнікаў абароны Марыупаля з зразумелых прычын не паведамляе.
Відавочна, што расіяне назвалі прыблізную лічбу. Адбылося гэта пасля таго, як былі захоплены ў палон двое параненых украінскіх байцоў (калі верыць паведамленням у расійскіх СМІ). Яны былі ў верталёце, які спрабаваў выляцець з горада і быў збіты.
Па версіі расійскага боку, абаронцы Марыупаля падзеленыя на тры групы: частка знаходзіцца ў цэнтры горада, частка — на прадпрыемстве "Азоўсталь", іншыя вядуць баі ў порце.