Расіяне рыхтуюцца пакінуць Кляшчэеўку
Умацаванні каля Кляшчэеўкі, за якія ідуць цяжкія баі / Telegram
Набліжаюцца да фіналу баі за вёску Кляшчэеўка на поўдзень ад Бахмута. Украінскія вайскоўцы штурмуюць яе другі месяц, занялі навакольныя вышыні і трымаюць пад агнявым кантролем расійскія пазіцыі, выкарыстоўваюцца касетныя боепрыпасы.
Расійскія "ваенкары" пішуць пра цяжкую сітуацыю не толькі ў Кляшчэеўцы, але і ў суседняй Андрэеўцы, да якой таксама наблізіліся ўкраінскія вайскоўцы. Раней пазіцыі расіянам удавалася ўтрымліваць за кошт рэзерваў, якія, відаць, заканчваюцца — вялікія страты. Напярэдадні там была знішчана вялікая група расійскіх дэсантнікаў.
Украінскія вайскоўцы пішуць, што на 25 ліпеня ўзялі пад кантроль ужо каля 10% Кляшчэеўкі (па іншых звестках, каля 50%). А вызваленне Андрэеўкі будзе азначаць пагрозу акружэння для расійскіх войскаў у Кляшчэеўцы.