Расія рыхтуе правакацыі з украінскімі палоннымі ў Беларусі — Зяленскі

Палонныя ўкраінцы пасля вяртання на радзіму

Палонныя ўкраінцы пасля вяртання на радзіму / РБК-Украіна

Расія рыхтуе ў Беларусі серыю правакацый з украінскімі палоннымі. Іх прымусяць запісваць відэазвароты да бацькоў са скаргамі на нібыта "бяздзейнасць" украінскага боку. Пра гэта на сустрэчы з журналістамі паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, перадае РБК-Украіна.

"Складаныя перамовы па спісах праводзіць Рустэм Умераў з Уладзімірам Мядзінскім. Нам зразумела са звестак Службы замежнай разведкі Украіны, што хочуць рабіць расіяне. Яны хочуць напаўняць спісы ўкраінцаў толькі са свайго боку, нягледзячы на наш запыт", сказаў Зяленскі.

Гаворачы аб правакацыйных відэазваротах, ён назваў гэта спробай ціску на ўкраінскія ўлады. "Але мы робім усё, каб былі рэалізаваныя ўсе папярэднія дамоўленасці аб абменах, а гаворка ішла аб розных этапах абменаў. Працуем, каб вярнуць усіх нашых людзей дадому", — дадаў украінскі прэзідэнт.

Украіна і Расія праводзяць абмены палоннымі на тэрыторыі Беларусі. Апошні такі абмен адбыўся 2 кастрычніка. Ва Украіну вярнуліся 185 абаронцаў — воінаў Узброеных Сіл, Нацгвардыі, Дзяржаўнай памежнай службы. Большасць з іх былі ў палоне з 2022 года. Разам з вайскоўцамі на радзіму вярнулі і 20 грамадзянскіх асобаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.