Расія рыхтуе пагадненне з Беларуссю аб абмене інфармацыяй пра невыязных грамадзянах

Расія рыхтуе пагадненне з Беларуссю аб абмене інфармацыяй пра невыязных грамадзянах

Расійскі ўрад сёння абмяркуе законапраект аб ратыфікацыі пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй аб абмене звесткамі аб грамадзянах з абмежаваннямі на выезд.

Мэта гэтага дакумента — не дапусціць выезд такіх грамадзян у трэція краіны і перадухіліць пагрозу нацыянальнай і грамадскай бяспекі ў “саюзнай дзяржаве”.

Камісія ўраду Расіі па законапраектнай дзейнасці разгледзела і ўхваліла праект гэтага дакумента 31 жніўня, перадае ria.ru

Многія беларусы, якія не могуць выехаць за мяжу, часта абыходзяць гэтую забарону і выязджаюць у трэція краіны праз Расію, мяжа з якой у Беларусі адкрытая. У сваю чаргу расійскія памежнікі не маюць звестак пра беларусаў, якім забаронена выязджаць у трэція краіны, таму бесперашкодна іх прапускаюць. Такімі “лазамі” карысталіся, напрыклад, некаторыя апазіцыйныя палітыкі і грамадскія актывісты. 

Фота: svaboda.org