Расія просіць Беларусь ануляваць сертыфікаты, дадзеныя расійскім пастаўшчыкам

Рассельгаснагляд звярнуўся да Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, каранціне і абароне раслінаў Рэспублікі Беларусь. Расійскі бок просіць прыпыніць выдачу беларускіх фітасанітарных сертыфікатаў на адрас 156 расійскіх імпарцёраў падкаранціннай прадукцыі.
"Можна выказаць здагадку, што непрад'яўленне падкаранціннай прадукцыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі звязана з яе незаконным увозам, а менавіта падкаранціннай прадукцыі, якая трапіла пад харчовае эмбарга", — гаворыцца на сайце расійскага ведамства.
Нагадаем, што са жніўня 2014 года Расія забараніла ўвоз на сваю тэрыторыю вялікага пераліку харчовай прадукцыі з краін Захаду. Гэта стала адказам на санкцыі, уведзеныя Захадам супраць Расіі за акупацыю Крыма.
Расійскія прадстаўнікі неаднаразова наракалі, што пастаўкі забароненай да ўвозу прадукцыі ідуць праз Беларусь.
Фота: newsru.com