Лукашэнка: Расія абяцае яшчэ на чвэрць скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь

Расія абяцае яшчэ на 1/4 скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь. Пра гэта на "Вялікай размове з прэзідэнтам" 3 лютага заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Да 16 скарацілі, а цяпер хочуць да 12 скараціць", — сказаў беларускі лідэр, адказваючы на пытанне пра складаныя ўзаемаадносіны з Расіяй. Скарачэнне паставак нафты негатыўна ўплывае на ВУП, які за 2016 год скараціўся ў Беларусі на 2,6%.
Адказваючы на тое ж пытанне, Лукашэнка згадаў, што віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка ўжо заўтра працягне міжурадавыя перамовы з Расіяй па рашэнні нафтагазавага пытання.
Беларусь разлічвае на бяспошлінныя пастаўкі 24 млн тон расійскай нафты ў 2017 годзе. Аднак расіянецы заявілі, што сёлета ў першым квартале на беларускія НПЗ будзе пастаўлена ўсяго 4 млн тон "чорнага золата". Сыходзячы з гэтай інфармацыі, аб'ём гадавых паставак павінен скласціся на ўзроўні 16 млн тон. Перамовы ў Маскве працягваюцца.