Расія абяцае адвесці войскі ад межаў Украіны "дзён праз 20"

Па яго словах, якія перадае Радыё "Свабода", вяртанне расійскіх войскаў, якія праводзілі планавыя вучэнні бліз мяжы з Украінай, будзе працягвацца "дзён дваццаць". Герасімаў абверг паведамленні некаторых СМІ, быццам гэты адвод павінны былі завяршыць да 1 чэрвеня. Ён заявіў, што такую дату ніхто не вызначаў.



Паводле яго словаў, адвод войскаў пачаўся 19 траўня. У той дзень Уладзімір Пуцін у чарговы раз заявіў, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне загадаў вярнуць расійскія войскі ў месцы пастаяннай дыслакацыі. Паводле афіцыйнай версіі, яны знаходзіліся каля мяжы з Украінай дзеля вучэнняў. Аднак толькі 22 траўня NATO адзначыла актыўнасць расійскіх войскаў, якая, магчыма, сведчыць пра іх падрыхтоўку да адводу.



Раней Пуцін ужо некалькі разоў заяўляў, што расійскія войскі адводзяцца ад мяжы з Украінай. Але кожны войскі хутка вярталіся, афіцыйная Масква заяўляла, што пачаліся новыя вучэнні.



Фота — ria.ru