Работнікі бабруйскай аптэкі накралі на 400 мільёнаў рублёў
Гучнай справай займаецца Следчы камітэт.
Група супрацоўнікаў бабруйскай аптэкі, якая належыць прадпрыемству “Фармацыя”, абвінавачваецца ў раскраданні сродкаў у асабліва буйным памеры. Загадчыца, бугалтар і касір аптэкі завалодалі 400 мільёнамі рублёў.
Такая сума накрадзеных грошай “набегла” за тры гады: загадчыца казала сваім падначаленым, каб яны не апрыходвалі частку грошай у часе прыёмкі выручкі ад медыцынскіх работнікаў, якія рэалізовалі лекі і спадарожныя тавары па дамовах падраду. У бухалтарскія дакументы ўносіліся ілжывыя звесткі.
Бугалтар уцякла і яе зпазней затрымалі ў расійскім Санкт-Пецярбургу. Цяпер яна разам з загдчыцай знаходзіцца пад вартай, а з касіра ўзялі падпіску аб нявыездзе, інфармуе БЕЛТА.