Работнікаў завода ў Рэчыцы сталі адпраўляць у адпачынак за свой кошт

Рэчыцкі завод / Рэчыцкі завод металічных вырабаў
Работнікаў Рэчыцкага завода металічных вырабаў пачалі адпраўляць у адпачынак за свой кошт. Пакуль што адпачынкі невялікія.
"Людзей адпраўляюць на два дні на месяц за свой кошт, але прэміі пакуль не зрэзалі. Загрузка ўпала прыкладна на траціну, заказаў стала менш. Ужо ёсць прастоі", — расказала Флагштоку крыніца, звязаная з прадпрыемствам.
Як расказалі журналістам, праблема ўзнікла праз заказчыкаў з Расіі: спярша яны заключылі кантракт, а потым адмовіліся выконваць абавязацельствы. На расійскі рынак прыйшлі канкурэнты з Кітая, якія і перахапілі ў Рэчыцкага завода маштабны заказ:
"Кінулі завод на 6 ці 7 мільёнаў долараў".
Збыт прадукцыі на прадпрыемстве зменшыўся. Сярод работнікаў ходзяць чуткі, што кіраўніцтва хоча пазбавіцц ад некалькіх соцень працаўнікоў. Аднак скарачаць іх не хочуць, каб не выплочваць кампенсацыю, таму чакаюць, каб людзі звольніліся самі.
У такую ж сітуацыю, дарэчы, трапіў і Беларускі металургічны завод — на расійскім рынку, на які ён арентуецца, адбылося падзенне збыту металапракату.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.