Пяскоў: Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца цягам двух тыдняў

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / Reuters
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбудзецца цягам найбліжэйшых двух тыдняў, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Пяскова. Пяскоў таксама паведаміў журналістам, што сітуацыя ў Беларусі пад кантролем, таму "няма сэнсу гаварыць пра магчымасць выкарыстання рэзерву сілавікоў з РФ".
— Прэзідэнт Расеі падкрэсліў, што гэта магчыма толькі ў крайняй сітуацыі, калі экстрэмісцкія элементы пойдуць на прамую дэстабілізацыю, — сказаў Пяскоў адзначыўшы, што пры неабходнасці гэта не запатрабуе згоды Савета Федэрацыі.
Да таго ж, па словах Пяскова, Расія гатовая падзяліцца з Беларуссю досведам па абнаўленні канстытуцыі, калі Мінск звернецца з такой просьбай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.