П’яны кіроўца збіў пешахода, які пераходзіў на зялёнае святло святлафора

Здарэнне адбылося вечарам 9 сакавіка на скрыжаванні вуліц Чалюскінцаў і Мельнікава.



Пасля наезду на пешахода 34-гадовы кіроўца “Фольксвагена” сутыкнуўся з аўтамабілем “Опель”, якім кіраваў 37-гадовы магілёвец. У выніку аварыі пасажырка “Опеля” была шпіталізаваная з тупой траўмай жывата.



П’янага кіроўцу затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу. Кіроўцу пагражае да сямі гадоў турмы, паведамляе магілёўская міліцыя.



Фота — av.by