П'яны кіроўца пайшоў на таран і папрасіў сабе смяротнай кары (відэа)

Аварыю справакаваў грамадзянін Казахстана, які пражывае ў Беларусі, паведамляе interfax.by. Ён кіраваў аўтамабілем Volkswagen Passat. Відавочцы кажуць, што яго аўтамабіль не вынесла на сустрэчную раптоўна, а ён проста рухаўся па ёй.



Як выявілася пазней, кіроўца быў у неадэкватным стане з прычыны п'янства. Стан яго быў настолькі агрэсіўным, што пабочным грамадзянам давялося яго звязаць.



Вінаваўца здарэння, дарэчы, не атрымаў у аварыі ні адной драпіны. А вось кіроўцу Fiat шпіталізавалі з пераломамі рэбраў, грудзіны ды іншымі траўмамі.



Ужо ў будынку ДАІ кіроўца Volkswagen напісаў заяву, у якой "прызнаў небяспеку сваіх паводзінаў, прычынай якога паслужылі складаныя адносіны з яго каханай, а таксама папрасіў ужыць да яго вышэйшую меру пакарання".



Фота і відэа — ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці