П'яны кіроўца на Volkswagen пратараніў дрэва, загінулі дзяўчынка і хлопец

П'яны кіроўца не саўладаў з кіраваннем аўтамабілем, ён з'ехаў з дарогі і пратараніў правым бокам машыны дрэва. Ні вадзіцель, ні двое пасажыраў не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.



У выніку аварыі, загінулі юнак і 12-гадовая дзяўчынка. Сам кіроўца атрымаў нязначныя траўмы. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, утрыманне алкаголю ў арганізме віноўніка трагічнага здарэння больш чым у пяць разоў перавышала дазволенае. Распавесці, куды і навошта ён ехаў, мужчына не змог.