П'яны беларус прапаноўваў літоўскай паліцыі 2000 еўра хабару

Удзень 27 лютага на дарозе Панявежыс-Шаўляй літоўская паліцыя спыніла аўтамабіль з беларускім кіроўцам. 29-гадовы мужчына прапанаваў паліцыянтам хабар у 2000 еўра. Такім чынам, паведамляе ru.delfi.lt, ён хацеў пазбегнуць адказнасці за кіраванне ў нецвярозым выглядзе (1,37 праміле) і за нявыплату збораў за праезд грузавікоў.
Вядзецца расследаванне.