У сераду ў Беларусі будзе амаль без дажджоў і да +28

Лета, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё
У сераду, 13 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўночна-заходні ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 градусаў вышэй за нуль, па захадзе будзе да 15 са знакам "плюс". Удзень паветра прагрэецца да +21...+26 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны прагназуецца да 28 градусаў цяпла.
14-15 жніўня таксама ападкі не чакаюцца. Будзе малавоблачнае надвор'е, Вецер няўстойлівы — ад слабога да ўмеранага. Удзень тэрмометры пакажуць ад 20 да 28 градусаў цяпла, па захадзе Беларусі прагназуецца да +30 градусаў.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.