Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартуюць шасцярых беларусаў і 57 украінцаў

Гледачы перад канцэртам Макса Каржа 

Гледачы перад канцэртам Макса Каржа  / reform.news

Шасцёра грамадзянаў Беларусі мусяць пакінуць Польшчу пасля затрымання на канцэрце Макса Каржа. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Таксама ў спісе на высылку значацца 57 грамадзянаў Украіны. Дэпартацыя адбудзецца "добраахвотна ці прымусова".

Кіраўнік польскага ўрада параўнаў беспарадкі на канцэрце каржа з сітуацыяй на польскай мяжы і заявіў, што ў месцы з такой хваляй міграцыі жыць нялёгка.

"Мы ўсе павінны быць пільнымі, каб не паддацца расійскім маніпуляцыям і правакацыям. Мы не можам дапусціць, каб пачалася хваля нянавісці ўкраінцаў да палякаў і палякаў да ўкраінцаў. Гэта было б гістарычным злачынствам і неймаверным глупствам, калі б мы цяпер далі сябе падзяліць і дазволілі рускім разбурыць унікальны ў нашай гісторыі тып адносін, якія дзякуючы нашай гасціннасці і доблесці ўкраінцаў удалося выбудаваць",перадае Onet словы Туска.

Як паведамлялася раней, паліцыя па выніках канцэрту, які прайшоў у Варшаве 9 жніўня, затрымала 109 чалавек, склала 50 пратаколаў і накіравала ў суд 38 справаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.