Арганізатары выступу Макса Каржа даслалі экс-палітвязняволенай бясплатныя квіткі

Антаніна Канвалава / Еўрарадыё
Экс-палітзняволеная беларуска атрымала квіткі на канцэрт Макса Каржа бясплатна. Гэтай гісторыяй Антаніна Канавалава падзялілася ў Фэйсбуку.
Жанчына не паспела купіць квіткі канцэрт, які праходзіў 9 жніўня ў Варшаве. Да перакупшчыкаў яна звяртацца не рызыкнула. Замест гэтага Канавалава напісала канцэртнаму дырэктару з просьбай дапамагчы купіць квіткі. У лісце яна расказала сваю гісторыю.
Запрашальныя квіткі, па словах Антаніны, прыйшлі ёй на пошту праз два тыдні.
"Мне здаецца гэтым жэстам Корж сказаў пра сябе больш, чым можна прачытаць у любых артыкулах. <...> Шчыра скажу: зварот да польскага боку мне не спадабаўся. Калі я пачула фразу "Палітыка — гэта палітыка", мне стала не па сабе, і нават паўстала жаданне сысці, але канцоўка вечара перавярнула ўсё. Яго словы да беларусаў, магутнае скандаванне "Спыні вайну", на трыбунах я чула "Пуцін — х*ло!" і "Лукашэнка — п*с!". Беларусы, якія паднялі наш сцяг, вы нерэальныя! Я ганаруся вамі! Наш сцяг, на галоўным экране паказалі не адзін раз. Гэта быў вечар, поўны супярэчнасцяў: ад расчаравання да гонару, ад сумненняў да адчування адзінства. Ці магу сказаць Каржу вялікі дзякуй?Так, магу!" — напісала ў сацсетках Канавалава.
Антаніна Канавалава прабыла за кратамі больш за чатыры гады. У верасні 2020-га яе затрымалі па абвінавачанні ў масавых беспарадках (артыкул 342 КК), на волю яна выйшла па памілаванні толькі ў снежні 2024 года. У Антаніны двое ўласных дзяцей, яе мама ў Польшчы аформіла апеку яшчэ над чатырма дзецьмі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.