Фанаты Каржа ўчынілі вечарыну, загадзіўшы раён Варшавы. Ёсць затрыманыя

Былі выпісаныя штрафы, затрымалі шэсць чалавек

Былі выпісаныя штрафы, затрымалі шэсць чалавек / miejskireporter.pl

8 жніўня, напярэдадні канцэрта беларускага артыста Макса Каржа, ягоныя фанаты ўчынілі несанкцыянаваную начную вечарыну ў Варшаве ў раёне Воля на былых чыгуначных тэрыторыях.

Паводле сведкаў, у мерапрыемстве ўдзельнічалі некалькі тысяч чалавек. Жыхары расказалі пра моцны шум, блакіроўку дарог з-за няправільна прыпаркаваных аўтамабіляў, запуск сігнальных ракет і феерверкаў, недахоп парковачных месцаў, а таксама пакінутыя смецце і спраўленне натуральных патрэбаў у грамадскіх месцах.

Паліцыя Варшавы выпісала 25 штрафаў і затрымала шэсць чалавек у сувязі з захоўваннем наркотыкаў.

Паводле паведамлення прэс-афіцэра паліцыі Варшавы, у пікавы момант у аперацыі па навядзенні парадку было задзейнічана некалькі сотняў паліцэйскіх, арганізатар вечарыны ўстаноўлены, падрыхтаваны запыт у суд наконт яго пакарання.

Нагадаем, што канцэрт Макса Каржа адбыўся на нацыянальным стадыёне ў Варшаве 9 жніўня і сабраў каля 60 000 гледачоў.

Фанаты Коржа устроили вечеринку, загадив район Варшавы. Есть задержанные
Фанаты Коржа устроили вечеринку, загадив район Варшавы. Есть задержанные
Фанаты Коржа устроили вечеринку, загадив район Варшавы. Есть задержанные
Фанаты Коржа устроили вечеринку, загадив район Варшавы. Есть задержанные

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.