Пракоп'еў прапануе Каардынацыйнай радзе "слуханні па-даросламу"

Вадзім Пракоп'еў
Вадзім Пракоп'еў прапаноўвае Каардынацыйнай радзе правесці слуханні па-даросламу. Тыя, што прайшлі 7-8 жніўня напярэдадні канферэнцыі "Новая Беларусь", палітык называе "сімвалічнай размінкай".
Ідэя Пракоп'ева ў тым, каб зрабіць КР "пляцоўкай для стратэгічнай і змястоўнай дыскусіі". Новыя слуханні ён прапануе арганізаваць ужо ў жніўні і зрабіць трохдзённымі ("менш пасля пяці гадоў — неэфектыўна").
Адказваць на пытанні дэлегатаў цягам гэтых трох дзён мусяць кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская "ў прысутнасці свайго дарадцы". "Мне здаецца, гэта дапушчальна і карысна", — мяркуе Пракоп'еў. І дадае:
"Пра тое, што "дэмакратычныя сілы" не маюць стратэгіі перамогі, кажу не толькі я. Пра гэта кажуць эксперты і аналітыкі, цалкам лаяльныя да нашых лідарскіх структур. Большасць сяброў КР — разумныя людзі і ўсведамляюць, што "наш паравоз наперад не ляціць", і даўно час падвесці вынікі і скарэктаваць траекторыю".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.