Ці ўратуюць сістэму гуманітарнай дапамогі і давер беларусаў слуханні ў КР — эфір

Ліза Пракопчык / Еўрарадыё
У ліпені 2025 года Каардынацыйная Рада агульным складам прыняла рашэнне аб правядзенні адкрытых слуханняў па дзейнасці Фонду міжнароднай гуманітарнай дапамогі. Падставай для гэтага стала інфармацыя аб выключэнні з працы фонду арганізацыі ByHelp і прыпыненні супрацоўніцтва з арганізацыяй BySol. Па выніку была сфарміраваная незалежная працоўная група, у якую ўвайшлі прадстаўнікі і прадстаўніцы чатырох фракцый Каардынацыйнай Рады. Але раптам фракцыя “Моладзевы наступ” выступае з заявай, у якой сцвярджае пра “беспрэцэдэнтны ціск” з боку пэўных дэлегатаў КР…
Чым было выклікана жаданне правесці слуханні датычныя дзейнасці Фонду міжнароднай гуманітарнай дапамогі і ці мае КР для гэтага адпаведныя паўнамоцтвы? Чаго з дапамогай гэтых слуханняў хоча дамагчыся КР і на што па выніку разлічвае? Ці не перабольшаныя абвінавачванні ў бок калег па КР і якімі могуць быць мэты гэтага “беспрэцэдэнтнага ціску”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з віцэ-спікеркай Каардынацыйнай рады III склікання, сяброўкай фракцыі “Моладзевы наступ” Лізай Пракопчык у 12:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.