Пяць аўтамабіляў трапілі ў аварыю ў Мазыры (відэа)

У Мазыры адразу пяць аўтамабіляў сталі ўдзельнікамі аварыі. Як паведамляе тэлеканал “Мазыр”, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на скрыжаванні, якое рэгулюецца светлафорам. Спярша сутыкнуліся Mersedes і Fiat Punto. Пры гэтым былі зачэпленыя яшчэ тры аўтамабілі, якія атрымалі разнастайныя пашкоджанні.

Пацярпелі ў аварыі і былі шпіталізаваныя кіроўца і пасажыр Fiat Punto. Па факце аварыі вядзецца праверка, высвятляюцца прычыны. Ступень віны кожнага ўдзельніка будзе вызначаная пасля экспертызаў і следчых дзеянняў.