Пуцін прыгразіў усяму свету: Нас ніхто не слухаў, паслухайце цяпер! (відэа)

Пуцін прыгразіў усяму свету: Нас ніхто не слухаў, паслухайце цяпер! (відэа)

1 сакавіка падчас паслання Федэральнаму сходу РФ расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін паказаў перспектыўныя распрацоўкі стратэгічнага ракетнага ўзбраення, створаныя ў адказ на пашырэнне Злучанымі Штатамі сістэм супрацьракетнай абароны. Ён адзначыў, што нідзе ў свеце няма аналагаў.

Пуцін: “Нават дзіўна, нягледзячы на ўсе праблемы, з якімі мы сутыкаліся ў эканоміцы, фінансах, у абароннай прамысловасці, у арміі, усё ж такі Расія заставалася і застаецца найбуйнейшай ядзернай дзяржавай. Не, з намі ніхто па сутнасці не хацеў размаўляць. Нас ніхто не слухаў, паслухайце цяпер!”.

Зала сустрэла гэтыя словы Пуціна авацыяй, усе прысутныя падняліся са сваіх месцаў і пляскалі ў далоні стоячы.