Прысуд па справе блогеркі Вольгі Такарчук агучаць 20 снежня

Прысуд па справе блогеркі Вольгі Такарчук агучаць 20 снежня

Прысуд па крымінальнай справе Youtube-блогеркі Вольгі Такарчук агучаць 20 снежня, паведамляе Радыё Свабода. Пракурор запрасіў для яе 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядае Заводскі раённы суд Мінска. У пятніцу там адбыліся спрэчкі бакоў.

Такарчук абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у "паклёпе", "абразе суддзі", "актыўным удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак". У следства прэтэнзіі да яе і з-за відэа, і з-за ўдзелу ў пратэстах 2020 года.

Такарчук 36 гадоў, у яе двое дзяцей ва ўзросце трох і сямі гадоў. За кратамі яна знаходзіцца з траўня 2021-га, прызнаная палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.