Прысуд па справе аб праслухоўванні на "Слодычы" абвесцяць 26 мая

Пра гэта 19 траўня паведаміў суддзя Сяргей Бандарэнка перад пачаткам судовых спрэчак, інфармуе БелаПАН.



Суд над Таццянай Селіх пачаўся 28 красавіка. Следства выявіла, што дырэктарка фабрыкі загадала набыць за кошт прадпрыемства ў камерцыйнай фірмы спецыяльнае абсталяванне для падслухоўвання і гуказапісу і ўсталяваць яго ў службовых памяшканнях. Пры гэтым уся інфармацыя пра размовы супрацоўнікаў збіралася на камп'ютары кіраўніка. Ахвярамі праслухоўвання, па інфармацыі следства, сталі больш за 35 супрацоўнікаў фабрыкі.



"Белдзяржхарчпрам" заявіў супраць Селіх грамадзянскі пазоў на карысць прадпрыемства больш як на 202 млн рублёў. Гэта сума дамовы з фірмай "Праекттэлекамбуд" па мадэрнізацыі АТС, падчас якой было ўстаноўлена спецыяльнае абсталяванне.



Вінаватай у інкрымінаваных ёй злачынствах Селіх сябе не прызнае.



Фота — minskpromstroy.by