Пры рэйдзе па падпольных казіно ў Польшчы затрымалі беларусаў

Рэйд па падпольных казіно

Рэйд па падпольных казіно / KAS

Падаткавікі правялі рэйд па пошуку падпольных казіно ў Варшаве і ваколіцах. Яны выявілі 122 незаконна ўсталяваныя гульнявыя аўтаматы. Абвінавачанні выставілі 25 асобам. Сярод затрыманых апынуліся і беларусы.

Таксама ў ліку абвінавачаных аказаліся грамадзяне Польшчы, Малдовы, Украіны і Азербайджана. Яшчэ 12 чалавек дапыталі ў якасці сведак, піша MOST.

Падаткавікі канфіскавалі ў падпольных казіно 160 тысяч злотых гатоўкай, а ў адным з памяшканняў знайшлі таксама марыхуану і прылады для курэння.

У Польшчы за арганізацыю незаконных азартных гульняў пагражае штрафу і/ці пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў. За кожны незаконна ўсталяваны гульнявы аўтамат можа быць нкладзены штраф 100 тысяч злотых. Прычым пакаранне пагражае не толькі арганізатару нелегальных гульняў, але і ўладальніку памяшкання, у якім выявілі незарэгістраваныя аўтаматы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.