15 грамадзян Беларусі выслалі з Польшчы за першы тыдзень снежня
Памежны пераход на мяжы Польшчы і Беларусі
За першы тыдзень снежня з Польшчы былі высланыя не менш за 15 грамадзян Беларусі. Пра гэта ў сацсетках паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі краіны.
Паводле інфармацыі ведамства, за 1-7 снежня з Польшчы на падставе пастаноў аб абавязковым вяртанні выехалі 190 замежнікаў. Часцей за ўсё добраахвотна выязджалі грамадзяне Калумбіі (25 чалавек), Беларусі (15 чалавек), Грузіі (14 чалавек).
Прэс-служба міністэрства не ўдакладніла прычыны, па якіх беларусам загадалі пакінуць Польшчу.
Прымусова з тэрыторыі Польшчы былі высланыя грамадзяне Украіны (36 чалавек), Грузіі (15 чалавек), Малдовы (6 чалавек).