Пры аўтааварыі пад Лідай шпіталізавалі пяць чалавек (фота)
"Опель", які ехаў з боку Мінска, выехаў на сустрэчную паласу.
На аўтатрасе Мінск—Гродна пад Лідай 15 жніўня адбылося лабавое сутыкненне двух аўтамабіляў. Як паведамляе ДАІ Гродна, кіроўца аўтамабіля "Опель" на дарозе, якая злучае вёскі Вавёрка і Папяроўцы ў пэўны момант страціў увагу, і аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу. Дарэчы, у "Опелі" ехалі яшчэ чатыры пасажыры.
Насустрач "Опелю" ехаў "Фальксваген", у якім былі кіроўца і пяць пасажыраў. Заўважыўшы сваю памылку, кіроўца "Опеля" паспрабаваў вярнуцца на сваю паласу, але часу на манеўры ўжо не было.
Абодва кіроўцы пастараліся сысці ад сутыкнення, аднак аўто ўсё ж урэзаліся адзін у аднаго. У выніку пяць чалавек былі шпіталізаваныя, пазней у двух з іх дыягнаставалі пераломы.
Фота: gaigrodno.by