Прэзідэнты Літвы, Латвіі і Польшчы не сталі фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам
Аляксандр Лукашэнка ў першым шэрагу справа / Telegram
Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца на саміце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па змяненні клімату ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. У Дубаі кіраўнікі краін рабілі агульнае фота. Лукашэнка апынуўся ў першым шэрагу.
Як піша lrt.lt, прэзідэнты Літвы, Латвіі і Польшчы байкатавалі агульную фотасесію з-за прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі. "Было б крывадушна стаяць плячом да пляча з кіраўніком дзяржавы, якая стала плацдармам агрэсіі Расіі супраць Украіны, і як ні ў чым не бывала абмяркоўваць будучыню міру і змяненне клімату, — каментуе літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа. — Беларускі рэжым спрыяе разбурэнню будучага свету і разам з Расіяй нясе адказнасць за тое, што адбываецца ва Украіне — ад гібелі людзей да катастрафічнага ўзьдзеяння на навакольнае асяроддзе... Гэта называецца сямейным фота. Лукашэнка не належыць да той сям'і, да якой мы хочам належаць".