Прэзідэнт Польшчы гаварыў у ААН пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

Караль Наўроцкі на трыбуне ААН / Канцылярыя прэзідэнта Польшчы
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца адным з прыярытэтаў Польшчы. Пра гэта польскі прэзідэнт Караль Наўроцкі заявіў падчас свайго выступу ў ААН.
"Абарона правоў чалавека мусіць быць прыярытэтам у любым працэсе пабудовы міру і гарантавання бяспекі. Мы дакладна ўсведамляем драматычныя наступствы расійскай агрэсіі, у тым ліку ў галіне правоў чалавека і гуманітарных пытанняў.
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі таксама застаецца прыярытэтам для нас, палякаў і Польшчы", — заявіў Наўроцкі.
Таксама ён дадаў, што Польшча выставіла сваю кандыдатуру ў савет ААН па правах чалавека на 2029-2031 гады.
А пазней падкрэсліў, што выступае супраць абортаў і за адстойванне права на жыццё — ад моманту зачацця да натуральнай смерці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.