Прэм'ера Брытаніі Борыса Джонсана перавялі ў рэанімацыю

Прэм'ера Брытаніі Борыса Джонсана перавялі ў рэанімацыю

Стан здароўя брытанскага прэм'ера Борыса Джонсана пагоршаў. Як паведамляе Бі-Бі-Сі, кіраўніка брытанскага ўрада, які ляжыць у лонданскім шпіталі Сэнт-Томас, у панядзелак перавялі ў аддзяленне рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі.

Паведамляецца, што Джонсан знаходзіцца ў прытомнасці і не падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

У брытанскім урадзе перавод Джонсана ў рэанімацыю тлумачаць мерамі засцярогі.

Пры неабходнасці Джонсан папрасіў, каб яго замяшчаў кіраўнік МЗС Брытаніі Дамінік Рааб.

У сваім пасце ў Твітары, які з'явіўся за некалькі гадзін да пераводу ў рэанімацыю, Джонсан напісаў, што ён бадзёры духам і знаходзіцца на сувязі са сваёй камандай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.