Прэм’ер-міністр Абхазіі загінуў у ДТЗ

Прэм’ер-міністр Абхазіі загінуў у ДТЗ

У дарожна-транспартным здарэнні загінуў прэм’ер-міністр непрызнанай рэспублікі Абхазія Генадзь Гагулія. Як паведамляе Lenta.ru са спасылкай на расійскія СМІ, аўтамабіль прэм’ера быў у картэжы прэзідэнта Абхазіі, які вяртаўся з Сірыі, дзе знаходзіўся з афіцыйным візітам.

Здарэнне адбылося позна ўвечары 8 верасня непадалёк аб міліцэйскага паста Мюсера на адрэзку дарогі “Псоу-Сухум”. Кіраўнік Абхазіі у здарэнні не пацярпеў.

Паводле інфармацыі ria.ru, аўтамабіль Генадзя Гагуліі сутыкнуўся з ВАЗам, за рулём якога быў мясцовы жыхар у стане наркатычнага ап’янення.

Пацярпелі  таксама кіроўца і ахоўнік Гагуліі. Яны атрымалі нязначныя пашкоджанні.