Прэм'ер Фінляндыі: "З нашай падтрымкай Украіна выйграе гэтую вайну"
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Еўрасаюза Жазэп Барэль у аўторак выступіў у Еўрапарламенце і заклікаў прадстаўнікоў краін-членаў блока актывізаваць пастаўкі Кіеву ўзбраенняў. "Таму што мы бачым, што [гэтая дапамога] эфектыўная", — цытуе словы Барэля "Бі-Бі-Сі".
Сваю просьбу кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі аргументаваў тым, што "нават дзень або тыдзень маюць вялікае значэнне", паколькі з надыходам суровай украінскай зімы вядзенне баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны моцна ўскладніцца. "Калі [Уладзімір] Пуцін пачынаў гэтую сваю вайну, хто мог прадказаць, што расійскай армія будзе вымушаная перайсці да абароны і фактычна адступіць? — гаварыў Жазэп Барэль. — Хто такое мог наогул нават ўявіць?!".
Са зваротам да дэпутатаў Еўрапарламента таксама выступіла прэм'ер-міністр Фінляндыі Санна Марын. Яна выказала перакананне, што ў канчатковым выніку вайну Украіна выйграе: "[Украінскі] контрнаступ прасоўваецца з неверагоднай хуткасцю, Расія была вымушаная адступіць з многіх [раней акупаваных] частак краіны... З нашай падтрымкай Украіна выйграе гэтую вайну. Іншай альтэрнатывы няма!".
Асноўная частка прамовы прэм'ера Фінляндыі была прысвечана важнасці адзінства еўрапейскіх краін "перад тварам расійскай пагрозы".