Праверку Мінгарвыканкама ўразілі ўмовы на гадзіннікавым заводзе (фота)

У рамках месячніка бяспечнай працы мабільная група Мінгарвыканкама правяла рэйд на Мінскім гадзіннікавым заводзе. Чыноўнікі праверылі ўмовы працы.

Па словах кіраўніцтва прадпрыемства, якія перадаюць "Мінск-навіны", на заводзе за апошнія 8 гадоў не было ніводнага выпадку вытворчага траўматызму. У кампаніі 4 вытворчыя цэхі, дзе працуюць 749 чалавек.
Але праверка выявіла шмат парушэнняў. Так на рамонце ў аддзеле капітальнага будаўніцтва рабочыя працуюць без спецвопраткі. Рыштаванні выявіліся занадта хісткімі, а значыць, пад цяжарам людзей могуць і абваліцца.

На ўваходзе ў зборачны цэх па падлозе працягнутыя шлангі: за іх можна зачапіцца і паваліцца. Там, дзе са сценаў тырчаць трубы са сціснутым паветрам, няма папераджальных шыльдачак.

У гаражах рамонт машын вядзецца ў непрыстасаваным для гэтага памяшканні. Для транспарту на пляцоўцы няма разметак. У майстэрні, як выявіла праверка, няправільна захоўваецца балон з вуглекіслатой — на ім няма каўпака і ўмацавання. Тут жа знаходзіцца кампрэсар, для якога трэба альбо асобнае памяшканне, альбо агароджа.

Аднак усе знойдзеныя недахопы на заводзе праверка палічыла дробнымі ў параўнанні з грубымі парушэннямі фірмаў, якія арандуюць памяшканні ў Мінскага гадзіннікавага. Такіх арандатараў — каля 60. Напрыклад, ва УП "Беларускі клуб біятлона" паддоны складеныя на вялікай вышыні і могуць абрынуцца на людзей і траўмаваць іх. У офісным памяшканні ўсюды проціснутая падлога, зламаная дзверцы шафы для адзення. Тут жа захоўваюцца непрацоўныя акумулятары і адпрацаваныя іртутныя лямпы.

Шмат парушэнняў знайшлі чыноўнікі на тэрыторыі ТАА "Бізнэсафсет", дзе нават ўваходныя дзверы сарваныя з завесаў. У цэху не працуе вентыляцыя, пахне ацэтонам. Ёмістасці з клеем і фарбамі не падпісаныя. Вытворчасць перагружаная абсталяваннем. Халадзільнік і мікрахвалёўка з чайнікам стаяць у цэху, каб людзі елі на месцы працы. Прадстаўнікі Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы працы далі фірме тры дні на выпраўленне недахопаў і прагразілі закрыццём.

Агулам падчас рэйду на тэрыторыі ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод" было выяўлена больш за паўсотні парушэнняў аховы працы.