Прароцтвы пра будучыню Беларусі: прыход свабоды “за адну ноч” і трэці кіраўнік

Прароцтвы пра будучыню Беларусі даўно апублікаваны, але ўжо падзабытыя. Адно з іх яшчэ ў 1930-я агучылі таямнічыя глыбоцкія старцы, іншае — пратэстанскі пастар у пачатку 2000-х. Напярэдадні чарговых прэзідэнцкіх выбараў варта прыгадаць гэтыя прароцтвы.
Першае было апублікавана ў снежні 2005-га ў “Нашай ніве”. З тэксту вынікае, што за два гады да гэтага нашу краіну наведаў пратэстанскі пастар з Нью-Ёрку Дэвід Уілкерсан. Ён гаварыў пра “нацыю ў ланцугах”. “Свабода прыйдзе ў Беларусь за адну ноч, без адзінага стрэлу”, — заявіў пастар беларускім вернікам. І дадаў: “Прароцтва здзейсніцца, калі вы паверыце ў яго”.
Восенню 2014-га на сайце Радыё Свабода з’явіліся ўспаміны глыбачанкі Яніны Бацяноўскай пра прароцтва “двух дзіўных глыбоцкіх старых [Петруся Глаўніцкага і Янука Новіка], якія яшчэ ў [19]30-я гады прадбачылі будучыню і прадказалі многія падзеі”. Гэта і пачатак Другой сусветнай вайны, і развал Расіі, і вяртанне Смаленску.
“Пра Беларусь гаварылі, дык людзі смяяліся: “Як гэта Беларусь будзець самастойная дзяржава, калі ў яе нічога няма?”, — успамінае Бацяноўская. — Людзі смяяліся, а яны гаварылі, што Беларусь будзець самастойнай. І будзе многа мяняцца кіраўнікоў. І толькі трэці зробіць Беларусь самастойнай дзяржавай. Трэці”.
Як вядома, першым кіраўніком Рэспублікі Беларусь быў Станіслаў Шушкевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.