Пракуратура не знайшла пясок у дзіцячых пясочніцах у Мінску

Пясочніца, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Пясочніцы без пяску і небяспечнае гульнявое абсталяванне знайшла пракуратура Савецкага раёна Мінска, праверыўшы дзіцячыя пляцоўкі.
У пракуратуры кажуць, што выявілі арэлі з паламанымі драўлянымі часткамі і пясочніцы з вострымі краямі абломкаў. Таксама ў пластыкавых элементах гульнявога абсталявання былі расколіны і сколы, "што магло прывесці да зашчамлення частак цела дзяцей".
Месцамі пляцоўкі параслі пустазеллем, у некаторых пясочніцах папросту не было пяску, а сям-там назіраліся і нецэнзурныя надпісы.
Па выніках праверкі пракурор запатрабаваў ад адміністрацыі Савецкага раёна ліквідаваць выяўленыя парушэнні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.