У Вашынгтоне прайшла інаўгурацыя Дональда Трампа
Дональд Трамп з жонкай Меланіяй / Reuters
20 студзеня ў Вашынгтоне прйшла інаўгурацыя Дональда Трампа. Пасля прысягі ён стаў 47-м прэзідэнтам ЗША.
Трампу 78 гадоў. Ён быў прэзідэнтам Злучаных Штатаў у 2017-2021 гадах. На выбарах у 2024-м, як прадстаўнік Рэспубліканскай партыі, перамог прадстаўніцу Дэмакратычнай партыі Камалу Харыс. Дональд Трамп летась перажыў два замахі (у адным з выпадкаў было лёгкае раненне ў правае вуха).
З-за неспрыяльнага надвор'я цырымонія інаўгурацыі прйшла не на прыступках Капітолія, а ў будынку. Ужо сёння Трамп збіраецца падпісаць шматлікія дакументы.