Ад Лінкальна да Трампа. Гістарычныя фота інаўгурацый прэзідэнтаў ЗША
Інаўгурацыі прэзідэнтаў ЗША з XIX стагоддзя да нашых дзён: вялікі і ўнікальны фотафакт / Президентская библиотека Рональда Рейгана
20 студзеня ў Вашынгтоне пройдзе інаўгурацыя 47-га прэзідэнта ЗША — Дональда Трампа.
З-за халадоў у сталіцы Злучаных Штатаў Трамп распарадзіўся правесці цырымонію сваёй інаўгурацыі ў Ратондзе Капітолія, а не каля будынка, як гэта адбываецца звычайна.
Еўрарадыё прапануе пазнаёміцца з унікальнымі гістарычнымі фатаграфіямі папярэдніх інаўгурацый прэзідэнтаў ЗША: ад Джэймса Б'юкенана ў 1857 годзе да Джо Байдэна ў 2021 годзе.
Першае вядомае фота прэзідэнцкай інаўгурацыі адлюстроўвае Джэймса Б’юкенана каля ўсходняга фасада Капітолія ЗША падчас яго інаўгурацыі ў сакавіку 1857 года / Бібліятэка Кангрэса
Абрагам Лінкальн прамаўляе сваю другую інаўгурацыйную прамову на ўсходнім баку Капітолія ў Вашынгтоне, сакавік 1865 года / Бібліятэка Кангрэса
Гроўвер Кліўленд прамаўляе сваю інаўгурацыйную прамову на ўсходнім баку Капітолія ў Вашынгтоне, сакавік 1885 года / Бібліятэка Кангрэса
Курсанты Вэст-Пойнта стаяць у шарэнгах перад Капітоліем ЗША падчас інаўгурацыі прэзідэнта Тэадора Рузвельта ў Вашынгтоне, 1905 год / Бібліятэка Кангрэса
Уорэн Гардынг махае натоўпу пасля прыняцця прысягі на ўсходнім баку Капітолія ў Вашынгтоне, 1921 год. Інаўгурацыя Гардынга стала першай, на якой выкарыстоўваўся аўтамабіль для транспарціроўкі абранага прэзідэнта і сыходзячага прэзідэнта Вільсана да і ад Капітолія / Бібліятэка Кангрэса
Франклін Дэлана Рузвельт прыносіць прэзідэнцкую прысягу перад галоўным суддзёй Чарльзам Эвансам Х’юзам у Вашынгтоне, сакавік 1933 года. У сваёй інаўгурацыйнай прамове Рузвельт сказаў знакамітую фразу: "Перш за ўсё дазвольце мне заявіць пра сваю цвёрдую веру ў тое, што адзінае, чаго нам варта баяцца, — гэта... сам страх" / Бібліятэка Кангрэса
Галоўны суддзя Эрл Уорэн прымае прысягу ў Дуайта Д. Эйзенхаўэра на ўсходнім баку Капітолія ў Вашынгтоне, студзень 1957 года / Бібліятэка Кангрэса
Прэзідэнт Рэйган смяецца пасля таго, як яго жонка Нэнсі забыла прадставіць мужа падчас канцэрта Інаўгурацыйнага аркестра ў студзені 1985 года / Прэзідэнцкая бібліятэка Рональда Рэйгана
Спявак Майкл Джэксан з’яўляецца на сцэне разам з абраным прэзідэнтам Білам Клінтанам, яго дачкой Чэлсі і Даянай Рос падчас святкавання каля Мемарыяла Лінкальна з нагоды інаўгурацыі, 17 студзеня 1993 года / Reuters
Прэзідэнт Джордж Буш прамаўляе сваю інаўгурацыйную прамову падчас цырымоніі інаўгурацыі на Капітолійскім узгорку, 20 студзеня 2005 года / Reuters
Прэзідэнт Барак Абама прыносіць прысягу як 44-ы прэзідэнт ЗША ў прысутнасці сваёй жонкі Мішэль і дачок Маліі (другая справа) і Сашы (справа), 20 студзеня 2009 года / Reuters
Абраны прэзідэнт Дональд Трамп прыбывае на цырымонію інаўгурацыі, каб прынесці прысягу як 45-ы прэзідэнт ЗША на заходнім баку Капітолія, 20 студзеня 2017 года / Reuters
Абраны прэзідэнт Джо Байдэн і Джыл Байдэн прыбываюць на яго інаўгурацыю на заходнім баку Капітолія, 20 студзеня 2021 года. Джыл Байдэн у 2023 годзе ахвяравала свае дзённыя і вячэрнія інаўгурацыйныя ўборы, а таксама адпаведныя ім маскі, у Смітсанаўскі інстытут / Pool