Праграміста EPAM з жонкай затрымалі пасля фільма DELFI пра беларускія пратэсты
Затрыманыя беларусы / кадр з відэа сілавікоў
У Беларусі затрымалі праграміста EPAM з жонкай, перадаюць праваабаронцы. Сілавікі сцвярджаюць, што знайшлі іх па кадрах з фільма DELFI пра беларускія пратэсты.
Традыцыйна сілавікі знялі відэа з затрыманымі. Мужчына на відэа кажа пра свой вялікі заробак у EPAM. Разам з жонкай яны гавораць, што ўдзельнічалі ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.
Фільм Юрыя Мамінава пра беларускія пратэсты выпусціла літоўскае DELFI. Аўтары стужкі не хавалі твары большасці пратэстоўцаў. Адразу пасля выхаду фільма сілавікі паабяцалі знайсці ўдзельнікаў пратэстаў.