Прадстаўніцу тэлеканала "Белсат" у Беларусі затрымалі ў Мінску
Ірына Слаўнікава / Белсат
Прадстаўніцу тэлеканала "Белсат" у Беларусі Ірыну Слаўнікаву і ейнага мужа Аляксандра Лойку затрымалі па прылёце ў аэрапорт Мінск. У краіну яны вярталіся з Егіпта.
Як паведамляе "Белсат", Слаўнікава з мужам знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсціна.
Прычыны іх затрымання пакуль што невядомыя.