Прадпрымальнік, абяцаючы помнікі і агароджы, падмануў кліентаў на 260 млн

Пракуратура Магілёўскай вобласці пачала крыміналльную справу на кіраўнік прыватнага прадпрыемства за махлярства ў асабліва буйным памеры.

Як паведамляе БЕЛТА, з верасня 2013 года па жнівень 2014-га прадпрымальнік заключыў праз сваю фірму дамовы з жыхарамі Магілёўшчыны на выраб помнікаў і агароджаў. За гэта ён браў частковую перадаплату, хаця сам нават не збіраўся выконваць дамоўныя абавязанні.

Падманным шляхам ён прыўлашчыў каля 260 мільёнаў рублёў ад даверлівых магілёўцаў. Агулам па справе праходзяць больш за 80 пацярпелых.

Фота — estatesale.com.ua