Пра гандаль палітвязнямі, транзіт улады і "лукашызацыю" апазіцыі — эфір

Аляксандр Мілінкевіч / Еўрарадыё
Фактычна кожная наступная пасля 1994 года электаральная кампанія па выбарах прэзідэнта Беларусі завяршалася фальсіфікацыямі, затрыманнямі кандыдатаў у прэзідэнты, разгонам пратэстных акцый і з’яўленнем ў краіне палітвязняў. Што аўтаматычна прыводзіла да пахаладання адносінаў з Захадам і ўвядзення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Але праз пэўны час пачынаўся дыялог з Мінскам, які звычайна завяршаўся “гандлёвым пагадненнем” — палітвязні ў абмен на замарозку санкцый. І адліга ў аносінах з Захадам. На кароткі, звычайна, перыяд да наступных выбараў. Але пасля 2020 звычайны працэс пайшоў не па плане. Хоць размовы пра неабходнасць дамаўляцца (таргавацца) з рэжымам гучаць усё грамчэй апошнім часам.
Што пасля выбараў і звыклых паслявыбарчах рэпрэсій пайшло не так і чаму пацяплення адносінаў пасля 2020 года мы так і не дачакаліся? Што перашкаджае Захаду пачаць перамовы з Лукашэнкам і ці атрымалася з дапамогай санкцый вызваліць палітвязняў? Ці існуе сапраўдная верагоднасць спынення рэпрэсій і ці можна верыць слову Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.