Поўнач Германіі пакутуе ад нашэсця крабаў
Нашэсце крабаў у Германіі / DW
Поўнач Германіі захапілі крабы, піша DW.
У бок Эльбы перамяшчаюцца велізарныя зграі з мільёнаў чляністаногіх. Праз Эльбу яны трапляюць у мора, дзе размнажаюцца.
Гаворка ідзе пра кітайскіх махнатарукіх крабаў. Яны былі выпадкова завезеныя з Азіі ў еўрапейскія вадаёмы каля ста годоў таму. Гэты від лічыцца небяспечным інвазіўным, бо гэтыя крабы могуць есці ікру рыб і выцясняць мясцовыя віды ў барацьбе за рэсурсы. Спецыялісты мяркуюць, што яны могуць нанесці велізарную шкоду навакольнаму асяроддзю.
Нашэсце крабаў у Германіі / DW
Нашэсце крабаў у Германіі / DW