Польскія памежнікі знайшлі падкоп на беларуска-польскай мяжы
Падкоп на беларуска-польскай мяжы
Польскія памежнікі выклалі ў сацсеткі фотаздымкі падземнага танеля, які звязвае Беларусь і Польшчу. Падкоп зрабілі пад памежнай агароджай, якую польскі бок збудаваў на мяжы для барацьба з міграцыйным крызісам.
Паводле польскіх памежнікаў, выхад з танеля зноходзіцца прыкладна ў 20 метрах ад мяжы з польскага боку.
Гэта не першы выпадак, калі памежнікі сутыкнуліся з падземным танелем. Напрыканцы верасня яны знайшлі падкоп пад плотам у раёне вёскі Нарэўка Падляскага ваяводства. Сістэма электроннага агароджы раніцай 19 верасня зафіксавала спробу незаконнага перасячэння мяжы. Ля танеля польскія памежнікі затрымалі замежнікаў. Людзей адправілі на беларускі бок.