Польскія металісты з гурта PATRIARKH заспявалі па-беларуску
PATRIARKH / patriarkh.pl
Польскія металісты з гурта PATRIARKH заспявалі па-беларуску. У іх новым альбоме можна пачуць песню "Тры янгалы", якую раней выконваў Іван Кірчук разам з энта-трыа "Троіца".
PATRIARKH (экс-BATUSHKA) — гурт з Беластока, які ў сваёй музыцы сумяшчае блэк- і дум-метал з традыцыйнымі праваслаўнымі малітвамі. Аднак калектыў называюць "антыправаслаўным". У 2016-м музыкі нават спрабавалі выступіць у Мінску, але пад ціскам праваслаўных арганізацый канцэрт адмянілі.
"Тры янгалы" ад этна-трыа "Троіца"