Польскія цыганы-махляры актывізаваліся на Гродзеншчыне

Паводле спецыялістаў упраўлення, пачасціліся выпадкі махлярства, ахвярамі якога робяцца людзі сталага веку. Польскія цыганы прапануюць ім розныя тавары (у асноўным посуд), уваходзяць у давер і пасля падманваюць старых на грошы, наўмысна завышаючы кошт тавараў.



Пры гэтым цыганы казалі пацярпелым, што маюць з імі агульных далёкіх сваякоў у Польшчы.



На сёння міліцыя Гродзеншчыны зафіксавала чатыры такія факты, інфармуе БелаПАН.