Польскі салдат атрымаў траўму на мяжы з Беларуссю
Мяжа Польшчы і Беларусі / podlaski.strazgraniczna.pl
Польскі вайсковец атрымаў траўму, спрабуючы перашкодзіць групе мігрантаў перайсці польска-беларускую мяжу. У яго руках выбухнула светлашумавая граната, паведамляюць крыніцы RMF FM.
Раней Апаратыўнае камандаванне Узброеных сіл паведамляла ў сацсетках, што вайсковец атрымаў "траўму левай рукі". Інцыдэнт адбыўся ўвечары, калі група мігрантаў спрабавала перасекчы мяжу. Некаторыя з іх кідалі камяні і намагаліся прымяніць гвалт, казала ў каментары для СМІ падполкоўнік Магдалена Кастчыньская.
Салдату аказалі першую дапамогу на месцы, пасля чаго яго даставілі ў бальніцу Беластока. Стан вайскоўца стабільны, яго жыццю нічога не пагражае.
Вайсковая паліцыя праводзіць расследаванне на месцы інцыдэнту.