Польскі праязны дакумент стане афіцыйным пасведчаннем асобы

Польский проездной документ

Працу над гэтым вялі беларускія актывісты з 2023 года / pomocprawna.org

Рыхтуецца праект змен у польскае заканадаўства, які надасць праязному дакументу афіцыйны статус пасведчання асобы, паведамляецца на канале ініцыятывы Partyzanka. Пра гэта ішла гаворка падчас сустрэчы прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл з кіраўніком польскай міграцыйнай службы Томашам Цытрыновічам.

Таксама ў парадку дня застаюцца планы па павелічэнні тэрміну дзеяння польскага праязнога дакумента. Гэтая праца вядзецца з 2023 года, калі ўступіў у сілу “пашпартны ўказ” Лукашэнкі, які забараніў падаўжэнне беларускіх пашпартоў за мяжой.

Томаш Цытрыновіч таксама паведаміў, што працягваецца праца над укараненнем новых электронных сістэм, якія павінны значна скараціць час чакання і чэргі ў ваяводскіх упраўленнях. Асабліва па справах, звязаных з эканамічнымі тыпамі ВНЖ: праца, бізнес, уз’яднанне з сям’ёй і вучоба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.