Польскі памежнік траўмаваў нагу падчас атакі мігрантаў на мяжы з РБ
Мяжа Польшчы з Беларуссю / twitter.com/Straz_Graniczna
Польскі памежнік атрымаў траўму нагі. Гэта адбылося праз напад мігрантаў, якія спрабавалі незаконна прайсці ў Польшчу з Беларусі 14 кастрычніка. Група замежнікаў закідвала польскія патрулі галінамі і камянямі і раёне Белавежы.
Усяго за апошнія суткі незаконна трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі спрабавалі 59 чалавек. Сярод іх былі грамадзяне Сірыі, Ірана і Самалі, паведамляе памежная служба Польшчы.