Польская паліцыя знайшла цела мігранта з нігерыйскім пашпартам
У Польшчы каля беларускай мяжы знайшлі цела мігранта. Гэта здарылася каля вёскі Альхоўка за 9 км ад мяжы, паведамляе polsatnews.pl.
Побач з загінулым паліцэйскія знайшлі заплечнік і нігерыйскі пашпарт.
Прэс-сакратар Падляшскай паліцыі Томаш Крупа падкрэсліў, што асоба загінулага нявысветленая і невядома, ці яму належаў знойдзены пашпарт.
Цела мужчыны перадалі ў судмедэкспертызу.