Польшча ў паўтара раза зніжае парог для tax free

Польшча ў паўтара раза зніжае парог для tax free

У Польшчы з 300 да 200 злотых зніжаюць суму, якую мусіць выдаткаваць замежнік, каб падаць заяву на вяртанне падатку на даданую вартасць (ПДВ), перадае radyjo.net.

Праект адпаведнай пастановы абнародавала Міністэрства фінансаў. Прычына такой змены ў тым, што пасля павелічэння мінімальнай сумы да 300 злотых (якое адбылося летась) скараціўся абарот малых, сямейных прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у сістэме tax free.

Новая пастанова набудзе моц 1 чэрвеня 2017 года.

Паводле нарматываў ЕС, вяртанне ПДВ можа ўжывацца для замежніка, які прыбыў не з краіны ЕС і выдаткаваў 175 еўра або эквівалент гэтай сумы ў нацыянальнай валюце. Аднак дзяржавы-чальцы Еўрасаюза маюць права знізіць гэтую суму, чым і карыстаецца Польшча.